Грукоча ў ночы цягнік
Я еду ўсё далей у цемру
Вось горад з'явіўся і знік
І я ўжо не ведаю, дзе мы
Здаецца, вось-вось і прыпынак
Дык не, памыліўся я зноў
Стаміўся я, дзе адпачынак?
Дзе гоман маіх гарадоў?
Бадзянне, блуканне ў ночы
Няўжо я не ўбачу прамень?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо мы не ўстанем з кален?
Бадзянне, блуканне
Бадзянне, блуканне
Бадзянне, блуканне
Бадзянне, блуканне
Бадзянне, блуканне
Бадзянне, у ночы
Дык нешта ўсё цёмна ды цёмна
Калі мы асветлімся зноў?
Калі закрычым у голас поўны
Сярод беларускіх бароў?
Цягнік усё далей і далей
Ад роднай старонкі мае
Якую мы ўсе паважаем
Хоць зараз яна і ў сне
Бадзянне, блуканне ў ночы
Няўжо я не ўбачу прамень?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо мы не ўстанем з кален?
І зноўку грукоча цягнік
Зноў еду ўсё далей у цемру
Зноў горад з'явіўся і знік
І я ўжо не ведаю, дзе мы
Бадзянне, блуканне ў ночы
Няўжо я не ўбачу прамень?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо мы не ўстанем з кален?
З кален
З кален
З кален
З кален
| 1 | Мы ідзем разам |
| 2 | Крычыш |
| 3 | Чакай |
| 4 | Жыць! |
| 5 | Табе ўсё мала |
| 6 | Дзед Мароз |
| 7 | Цябе ўжо няма |
| 8 | Я памёр |
| 9 | Палюсы |
| 10 | Толькi я |