ВІА «Песьняры» - Пагоня текст песни

Все тексты песен ВІА «Песьняры»

У. Мулявін - М. Багдановіч

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,
Успомню вострую браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць.
Старадаўняй крывіцкай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!

Маці родная, Маці-Краіна!
Не ўсьцішыцца гэтакі боль…
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!

У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі – гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі наўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Маці родная, Маці-Краіна!
Не ўсьцішыцца гэтакі боль…
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!

Біце ў сэрцы іх – біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць…

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Маці родная, Маці-Краіна!
Не ўсьцішыцца гэтакі боль…
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!

ДОБАВИТЬ ТЕКСТ В ЛИЧНЫЙ СПИСОК

Комментарии

Имя:
Сообщение:

Популярные тексты ВІА «Песьняры»

1 Молодой агроном
2 Лявоніха
3 Вераніка
4 Аве, Мария
5 Крик птицы