Ішоў Раёк ішоў Раёк дарогаю
Дарогаю, дарогаю шырокаю
Выйдзі Панок, выйдзі Панок пераймі Раёк
А хадзі Раю, Раю мой Раю
А ка мне ў хатку
Мае двары, мае двары мяцёныя
Мае сталы, мае сталы засціланыя
Мае кубкі, мае кубкі наліваныя
А хадзі Раю, Раю мой Раю
А ка мне ў хатку