Я іду, я іду...
Не падымаючы вачэй.
Я іду, я іду...
Я з кожным крокам усё лягчэй.
Я маўчу, я маўчу,
Каб пачуць тваё прызнаньне.
Ты бывай, ты прабач,
Маё жыцце - маё каханьне,
Маё жыцце - маё каханьне.
Я пакіну табе
Майго сьветлага анёла.
Я баюся, бо ты
Неразумны ды кволы.
Я не магу, не магу
Я глядзець у твае вочы,
Я засну, я засну
Пад коўдрай зорнай ночы,
Пад коўдрай зорнай ночы.
Я прачнуся адна і буду я далёка.
Я ўбачу цябе Ў празрыстасьці аблокаў.
Я прашу, дайце мне
Хвіліну болю й шчасьця,
Проста кропляй дажджу
Яму на вусны ўпасьці,
Яму на вусны ўпасьці.
Я іду, я іду...
Я маўчу, я маўчу...
Не магу, не магу...
Я засну, я засну.
| 1 | Не надо |
| 2 | Лепестки |
| 3 | Апрель |
| 4 | Калыханка |
| 5 | Твое Мое |
| 6 | Синее-синее |
| 7 | Близкая |
| 8 | Вот такая я |
| 9 | Падарожжа |
| 10 | Клевер |