М. Багдановіч - Зорка Венера (чытае Віктар Манаеў) текст песни

Все тексты песен М. Багдановіч

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца
ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
з гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае
пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
ў сэрцы любоў затаіўшы сваю
кожную ночку на зорку дзівіцца
буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, – у расстанні
там з ёй зліём мы пагляды свае...
каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
глянь іншы раз на яе...

ДОБАВИТЬ ТЕКСТ В ЛИЧНЫЙ СПИСОК

Комментарии

Имя:
Сообщение:

Популярные тексты М. Багдановіч

1 Слуцкія ткачыхі