Мікола Равенскі, Натальля Арсеньнева - Магутны Божа текст песни

Все тексты песен Мікола Равенскі, Натальля Арсеньнева

Верш: Натальля Арсеньнева.
Музыка: Мікола Равенскi.

Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялiкiх сонцаў i сэрц малых!
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменьне свае хвалы.

Дай спор ў працы, будзённай, шэрай,
На хлеб штодзённы, на родны край,
Павагу, сiлу i велiч веры
У нашу праўду, у прышласьць - дай!

Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот!
Зрабi магутнай, зрабi шчасьлiвай
Краiну нашу i наш народ!

ДОБАВИТЬ ТЕКСТ В ЛИЧНЫЙ СПИСОК

Комментарии

Имя:
Сообщение: