Мікола Янчук, Янка Купала - Не загаснуць зоркi ў небе текст песни

Все тексты песен Мікола Янчук, Янка Купала

Верш: Янка Купала.
Музыка: Мікола Янчук.

Не загаснуць зоркі ў небе,
Покі неба будзе, -
Не загіне край забраны,
Покі будуць людзі.

Ночка цёмная на сьвеце
Вечна не начуе;
Зерне, кінутае ў ніву,
Ўсходзіць ды красуе.

Наша зерне - нашы думкі -
Не загінуць сьвету, -
Бліснуць краскай непаблеклай
Вечных агняцьветаў.

3 добрых думак, што мы кінем
На сваім дзірване,
Будзе ўнукам нашым жніва -
Доля, панаваньне.

Беларускаю рукою
Сьветлай праўды сіла
Славу лепшую напіша
Беларусі мілай.

Зацьвіце яна, як сонца
Пасьля непагоды,
Ў роўнай волі, ў роўным стане
Між усіх народаў.

Не загіне край забраны,
Покі жывы людзі, -
Не загаснуць зоркі ў небе,
Покі неба будзе.

ДОБАВИТЬ ТЕКСТ В ЛИЧНЫЙ СПИСОК

Комментарии

Имя:
Сообщение: