Верыў ў мэты і імкненні,
Бачыў ўзлеты і падзенні.
І п’яны рух крыві ў венах рук
І звар’яцелы сэрца стук.
Нам паветра не хапала!
Ты аб гэтым мне спявала.
Я да ночы буду слухаць
Хворы твой сэрца стук.
Мілы мой божа, на што жа ты здольны?
Я не ў палоне, але і не вольны.
І нават хочацца заснуць,
але перашкаджае сэрца стук.
І паветра не хапае!
А ўсё роўна ты спяваеш.
Я да ночы буду слухаць
Хворы твой сэрца стук.
Нам паветра не хапала!
Ты аб гэтым мне спявала.
Я да раніцы буду слухаць
Хворы твой сэрца стук.
І паветра не хапае!
А ўсё роўна ты спяваеш.
Абяцаю, што не стамлюся
Слухаць твой сэрца стук.
Хворы твой сэрца стук…