«Зачарованная»
(И.Лученок - Г.Буравкин)
Патухаюць, цямнеюць высi,
Зоркi yспыхваюць над сiнявой.
Да пляча майго прытулiся
Залатою сваёй галавой.
Чуеш вецер i чуеш вечар,
Чуеш цiха шапоча сад.
На твае худзенькiя плечы,
Асыпае ноч зорапад.
Гэта я з табой вечарую,
Туманамi цябе я чарую.
Васiлькоў шапатлiваю моваю,
Зачароўваю, зачароўваю,
Закалыхваю я цябе...
I ад рук няўмелых, нясмелых,
Не схаваешся ты нiдзе,
Поўня белая, яблыкам спелым,
На далонi твае ўпадзе.
Ты шапнеш мне адчайныя словы,
Што шаптаў табе ўчора я,
Вечаровая, зачарованая,
Закалыханая мая.
Гэта я з табой вечарую,
Туманамi цябе я чарую.
Васiлькоў шапатлiваю моваю,
Зачароўваю, зачароўваю,
Закалыхваю я цябе...
| 1 | Вологда |
| 2 | Белоруссия |
| 3 | Беловежская пуща |
| 4 | Березовый сок |
| 5 | Алеся |
| 6 | Наши любимые |
| 7 | Косил ясь конюшину |
| 8 | Вероника |
| 9 | Чырвоная ружа |
| 10 | Косив Ясь конюшину |